Паважаныя работнікі адукацыі ГУО «Ясли-сад №5 г.Гомеля»!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка - цудоўным святам, якое напоўнена глыбокай павагай і ўдзячнасцю да вашай высакароднай прафесіі.
Сфера адукацыі мае стратэгічнае значэнне для нашай краіны, а вашу працу, паважаныя настаўнікі, па праву можна назваць інвестыцыямі ў будучыню.
Спадзяемся, што і надалей вы будзеце рыхтаваць высокаадукаваных і творчых асоб, выхоўваць дастойных грамадзян і сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.