Государственное учреждение образования
«Детский сад № 5 г. Гомеля»
Детский садик №5 «Радугой» зовётся, в нём ребятам весело живётся!
Былі такія неверагодна цёплыя выхадныя дні! і зноў холад...Непарадак! У апошні дзень канікул мы вырашылі паклікаць яе і зладзілі «Гуканне вясны» - беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Сканчаецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ладзіцца народнае свята.
Старажытнае свята, якое суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. І нашы выхаванцы не засталіся ў старонцы. Дзеці старана вадзілі карагоды, спявалі песні і гулялі ў народныя гульні. Яны з вялікай радасцю заклікалі вясну, каб яна хутчэй прыйшла!
Жавароначкі, прыляціце!
Вы нам лецейка прынясіце!
А зімачку забярыце!
Бо нам зімачка надаела!
Усе хлебушкі пераела!